«

»

Распечатать Запись

Цели и задачи школы на 2016-2017 учебный год

З мэтай якаснага развіцця ўстановы  адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе неабходна забяспечыць:

  1. У агульнай сярэдняй адукацыі:

ажыццяўленне комплекса мерапыемстваў па павышэнні  якасці ведаў навучэнцаў і забеспячэнні бяспечнасці адукацыйнага працэсу;

высокую якасць прадметнага выкладання за кошт стварэння гібкай мадэлі профільнага навучання, арганізацыі эфектыўнай дапрофільнай  падрыхтоўкі навучэнцаў VIII-IX класаў, эфектыўнага выкарыстання факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў;

якаснае выступлення на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, у конкурсе даследчых работ праз арганізацыю  круглагадовай падрыхтоўкі  навучэнцаў;

арганізацыю бесправаднога доступу ў Інтэрнэт на аснове тэхналогіі Wi-Fi з мэтай максімальна поўнага ўключэння ў адукацыйны працэс мабільных прылад асабістага і калектыўнага карыстання, забеспячэння доступу з большасці вучэбных аўдыторый да інфармацыйных рэсурсаў  установы, аддаленых інфармацыйных рэсурсаў,  упраўляемага абмежаванага доступу ў Інтэрнэт;

  1. У спецыяльнай адукацыі:

стварэнне ва ўстанове адпаведных умоў і адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для аказання спецыяльных адукацыйных паслуг рознай катэгорыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

актывізацыю работы па стварэнні  безбар’ернага асяроддзя;

актывізацыю работы  па фарміраванні ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу талерантнага стаўлення да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз правядзенне інклюзіўных творчых, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў з удзелам навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;

актуалізацыю працэсу ўдзелу ў  праектнай дзейнасці.

  1. У выхаваўчай рабоце:

стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для ўдасканалення выхаваўчага асяроддзя і выхаваўчай прасторы  ўстановы адукацыі;

працяг работы па фарміраванні грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі і дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, развіцця экскурсійнай дзейнасці па вывучэнні гісторыі і культуры роднага краю і краіны, актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчай рабоце;

арганізацыю сістэмнага маніторынгу пазаўрочнай занятасці дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў канікулярны, вячэрні час і выхадныя дні, прыняцце аператыўных мер па павышэнні эфектыўнасці праводзімай работы, 100% ўдзелу ў аб’яднаннях па інтарэсах падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, карэктаванне прафілактычнай работы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў;

сістэмную прафілактыку ўсіх відаў залежнасцяў (наркатычнай, алкагольнай, гульнявой, тытунёвай і інш.) і злачыннасці сярод непаўналетніх;

якаснае выкананне мерапрыемстваў па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, аказанні ім неабходнай дапамогі, своечасовым прызнанні маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

правядзенне сістэмнай работы па павышэнні каштоўнасці інстытута сям’і, ліквідацыі праблем дэфармацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін.

  1. У фізічным выхаванні, спартыўнай і турысцкай рабоце

узмацненне кантролю за якасцю арганізацыі працэсу фізічнага выхавання;

павышэнне эфектыўнасці спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы;

ажыццяўленне сістэмы мер па павышэнні якасці падрыхтоўкі  школьнай каманды да ўдзелу ў раённай круглагадзічнай спартакіядзе;

  1. У рабоце з кадрамі

актывізацыю работы па павышэнні кваліфікацыйнага ўзроўню і пацвярджэнні вышэйшай катэгорыі педагагічных работнікаў;

  1. 6. Ва ўмацаванні матэрыяльнай базы і фінансава — гаспадарчай дзейнасці:

якасную падрыхтоўку ўстаноў  да пачатку новага навучальнага года, работы ў асенне-зімовы перыяд, забяспечыўшы надзейнае функцыянаванне і папярэджанне аварыйнасці будынкаў і збудаванняў устаноў;

прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў пажарнага і паляпшэнні санітарнага стану аб’ектаў;

узмацненне работы, звязанай з папярэджаннем гібелі і траўматызму дзяцей, у тым ліку прывядзенне да адзінага падыходу арганізацыі прапускнога рэжыму, павышэнне кваліфікацыі інжынерна-тэхнічнага персаналу;

безумоўнае выкананне ўстаноўленага задання па эканоміі ПЭР і светлых нафтапрадуктаў, долі выкарыстання МВП не ніжэйшы за ўзровень 2015 года, а таксама выкананне праграмы энергазберажэння на 2016 год.

"> ,next:openstat};(function(d,t){var j=d.createElement(t);j.async=true;j.type="text/javascript";j.src="//openstat.net/cnt.js";var s=d.getElementsByTagName(t)[0];s.parentNode.insertBefore(j,s)})(document,"script")