«

»

Распечатать Запись

План работы інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра

План работы
інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра

на 2016/2017 навучальны год

 

  1. Аналіз работы інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра за 2015/2016 навучальны год.
  2. Задачы інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра на 2016/2017 навучальны год.
  3. Работа с чытачамі:

а) работа з педагагічным калектывам;

б) работа з навучэнцамі;

в) работа з бацькамі

4.   Інфармацыйна-бібліяграфічная работа.

  1. Узаемадзеянне з бібліятэкамі горада.

6.   Павышэнне кваліфікацыі.

  1. Рэклама інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра.
  2. Адміністрацыйна-гаспадарчая работа.

 

Аналіз работы інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні”

за 2015/2016 навучальны год

Работа інфармацыйна-бібліятэчнага центра (далей – ІБЦ) накіравана на прапаганду інфармацыйнай культуры сярод навучэнцаў, прывіццё навыкаў умелага карыстання кнігай і электроннымі дакументамі. Тут назапашваюцца і сістэматызуюцца ўсе віды інфармацыі: кнігі, часопісы, відэасродкі, інтэрнэт-рэсурсы, відэаролікі. У ІБЦ налічваецца 3 камп’ютары, на якіх маецца доступ да Інтэрнэт-сеткі. Для паслуг наведвальнікаў прапаноўваюцца розныя сайты для аказання метадычнай дапамогі настаўнікам, а таксама для адукацыйнага працэсу і самаадукацыі настаўнікаў і школьнікаў. Навучэнцы маюць магчымасць дадатковай падрыхтоўкі да ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, інфармацыйнай гадзіне па сродках Інтэрнэту. Бібліятэкар  садзейнічала паспяховаму засваенню навучальных праграм, развіццю творчага мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў вучняў праз ўкараненне ў работу сучасных бібліятэчных методык, актыўнае выкарыстанне фонду бібліятэкі, аказвала кансультацыйную дапамогу вучням, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі.;

У ІБЦ за 2015/2016 навучальны год сабраны комплекс адукацыйных і інфармацыйных матэрыялаў на электронных і папяровых носьбітах, да якіх забяспечаны доступ навучэнцаў і педагогаў:

электронныя падручнікі;

вучэбна-метадычныя дапаможнікі, інструктыўна-метадычныя пісьмы, праграмы;

перыядычныя выданні і электронныя дадаткі да іх;

электронныя сродкі навучання да вучэбных прадметаў, дапаможны матэрыял, распрацаваны педагогамі ўстановы адукацыі;

прэзентацыі, віктарыны, крыжаванкі для настаўнікаў і навучэнцаў пачатковых класаў па літаратурнаму чытанню, чалавек і свет, факультатыўным заняткам;

прэзентацыі, літаратурныя і класныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні для навучэнцаў і настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры;

распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў для класных гадзін, для работы шостага школьнага дня.

Доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца ў ІБЦ ажыццяўляецца  з усіх камп’ютараў па лакальнай вылічальнай сетцы.

За 2015/2016 навучальны год у ІБЦ склаліся наступныя паказчыкі:

На 31 мая 2016 года кніжны фонд ІБЦ складае:

 

 

Назва

 

Колькасць Сума
Метадычная і мастацкая літаратура

 

 

8774

 

24334274,7

 

Падручнікі

 

 

5082

 

66888284,76

 

Электронныя сродкі

 

 

29

 

8201546=

Штогод папаўняецца фонд ІБЦ:

Назва

 

Колькасць Сума
Спонсарская дапамога
Метадычная і мастацкая літаратура  

123

 

3298635

 

Сацыяльна-значымая літаратура
Падарунак

Паказчыкі:

Чытачы 301
Вучняў 256
Настаўнікаў 32
Іншыя 13
Кнігавыдача 5782
Чытальнасць 19,2
Наведвальнасць 21,2
Абарачальнасць 0,7

Работа с праграмай «Бібліёграф»:

Падручнікі

 

100%
Метадычная і мастацкая  літаратура 94%

Картатэкі

100%

 

На пачатку кожнага навучальнага года складаецца план работы ІБЦ на год, у якім адлюстроўваюцца асноўныя напрамкі работы: арганізацыя бібліятэчнага фонду, праца з фондам, даведачна-бібліяграфічная работа, інфармацыйная праца, узаемадзеянне з іншымі бібліятэкамі і інфармацыйна-бібліятэчнымі цэнтрамі раёна і горада, змест работы з навучэнцамі І-ХІ класаў. План работы ІБЦ складаецца ў адпаведнасці з гадавым планам выхаваўчай работы школы. У адпаведнасці з тэматычным планаваннем на год з мэтай павелічэння колькасці чытачоў у ІБЦ і фарміравання ў школьнікаў інфармацыйнай культуры, культуры чытання, праводзяцца выхаваўчыя  мерапрыемствы: кніжныя паліцы і выставы, гутаркі-віктарыны, слайд-гутаркі, кніжныя і літаратурныя вечарыны.

Забяспечанасць навучэнцаў падручнікамі ў 2015/2016 навучальным годзе складае 100%. З  мэтай беражлівых адносін да кнігі і захаванасці фонду 1 раз у чвэрць праводзіўся рэйд па захаванасці падручнікаў. Вынікі праверак даводзяцца да ведама навучэнцаў на класных гадзінах. Таксама праводзіліся гутаркі з дзецьмі і класнымі кіраўнікамі па захаванасці падручнікаў. З актывам бібліятэкі і навучэнцамі пачатковых класаў праводзілася акцыя “Помоги нам – мы отблагодарим”, “Книги просят о помощи”.

            На працягу года вялася работа па спісанню падручнікаў і мастацкай літаратуры:

  • па прычыне разавага выкарыстання — 210 экзэмпляраў на суму 998041 бел.руб.
  • не праходзяць па зборніку нарматыўных дакументаў –820 экзэмпляраў на суму 3038109,8 бел.руб.
  • падарунак прэзідэнта РБ — 35 экзэмпляаўы на суму 890748 бел.руб.

З мэтай прывіцця любові да кнігі, да творчасці пісьменнікаў, пісьменнікаў-юбіляраў з навучэнцамі І-ХІ класаў праводзіліся:

— кніжныя выставы “Не жалею, не зову, не плачу” (да 120-годдзя С.Есеніна), “Жывая гісторыя Беларусі“ (да 85-годдзя Ул.Караткевіча), “Палесская хроніка” (да 95-годдзя І.Мележа), да 95-годдзя І. Шамякіна, “Поэзия доброты” (да 110-годдзя А.Барто), “Пякучка Крапіва” (да 120-годдзя К.Крапівы);

 — выстава-апытванне “За што я люблю бібліятэку”, выстава “Паўночныя Афіны” (да 250-годдзя М.К.Агінскага), ролевая гульня “Калі б я быў настаўнікам”, слайд-гутарка “Профессия – учитель”, слайд-гутарка “”Хочу – курю! Имею право?», гутарка «ВИЧ – избирательный убийца», выстава «Правда о СПИДе», стихотерапия “Наша Таня громко плачет”, віктарына гульня “Таямніцы беларускіх слоў”, “Сонца Вам і кветак, дарагія матулі”, “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”, “Каго забіла кропля нікаціну”

прэзентацыі «Их именами названы улицы города”, «Что за прелесть эти сказки», «Поэзия доброты», «Все витамины в гости к нам».

У шосты школьны дзень праводзіліся наступныя мерапрыемствы: слад-гутарка “Профессия – учитель” (5-8 кл.), гутарка “Если был бы я учитель” (1-4 кл.), да Дня гісторыі роднага краю фота, відэа, малюнкі аб родным горадзе, прэзентацыя «Их именами названы улицы», да 110-годдзя А.Барто  стихотерапия “Наша Таня громко плачет“ (1-4 кл.), да сусветнага Дня здароўя гульня-віктарына “Вкусные и полезные секреты здоровья” (1-4 кл.), конкурсная праграма «Модно быть здоровым» (5-8 кл.), да Дня Перамогі кніжная выстава “Этих дней не смолкает слава” (1-4 кл.), паэтычная кампазіцыя «Войны священные страницы навеки в памяти людской”.

З мэтай развіцця цікавасці да кніг, казак, пазнавальнай літаратуры быў праведзены Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі па асобнаму плану. Былі праведзены: “День юных интеллектуалов”, конкурс «Их мы знаем по сказке, а по какой?», «Узнай, кто говорит?», «Сказочно-волшебная викторина для самых внимательных читателей», час общения «Загадай – мы отгадаем», игра-викторина «Детективное агентство «Поиск»». Пры падвядзенні вынікаў самыя актыўныя ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі и падзячнымі лістамі.

Асаблівая ўвага ўдзялялася навучэнцам ІХ і ХІ класаў у сувязі з выбарам прафесіі. На працягу навучальнага года праводзіліся гадзіны зносін “РТ – уверенный старт к успеху на ЦТ”, гульня “Мир профессий” “Путь к профессии”,  «Профессии наших родителей», «Профессии, которые мы выбираем».

Уся работа ІБЦ праводзілася сумесна з педагагічным калектывам: падбіраўся матэрыял да класных гадзін, да адкрытых урокаў і мерапрыемстваў, да метадычных аб’яднанняў, да творчых груп, да выхаваўчых мерапрыемстваў.

Своечасова  праводзілася сярод калектыва індывідуальная і ведамасная падпіска на газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь.

У новым навучальным годзе неабходна прадоўжыць абнаўляць  выставы і тэматычныя полкі, працаваць над камплектацыяй ІБЦ  сацыяльна-значымай літаратурай, весці мэтанакіраваную работу ў праграме “Бібліеграф”.

  Задачы  інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра на 2016/2017 навучальны год

  1. Забеспячэнне доступу да інфармацыі удзельнікам адукацыйнага працэсу з дапамогай выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра на розных носьбітах;
  2. Забеспячэнне адукацыйнага працэсу і самаадукацыі навучэнцаў, педагагічных работнікаў шляхам бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання;
  3. Садзейнічанне паспяховаму засваенню навучальных праграм, развіццю творчага мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў навучэнцаў праз ўкараненне ў работу сучасных бібліятэчных методык, актыўнае выкарыстанне фонду бібліятэкі;
  4. Аказанне інфармацыйнай падтрымкі настаўнікам школы, якія рэалізуюць адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў павышэнні метадычнага і педагагічнага майстэрства;
  5. Фарміраванне інфармацыйнага кругазору навучэнцаў і пазнавальнай дзейнасці педагогаў;
  6. Аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;
  7. Удасканаленне традыцыйных і засваенне новых бібліятэчных тэхналогій.

 

Асноўныя функцыі бібліятэкі

Адукацыйная — падтрымлівае і забяспечвае рэалізацыю адукацыйных мэтаў школы, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі развіцця адукацыі ў школе.

Інфармацыйная — дае магчымасць выкарыстоўваць інфармацыю па-за залежнасці ад яе выгляду, фармату, носьбіта.

Культурная — арганізоўвае мерапрыемствы, якія фармуюць культурнае і сацыяльнае самасвядомасць, садзейнічае эмацыйнаму развіццю навучэнцаў.

 

 Работа з чытачамі

 

Суправаджэнне вучэбна-выхаваўчага працэса  інфармацыйным забеспячэннем настаўнікаў
1. Абзор новых паступленняў літаратуры на педагагічным савеце, нарадах, метадычных аб’яднаннях, паседжаннях творчых груп на працягу года  

Гаўрылава І.Я.

2. Падбор матэрыялаў у дапамогу правядзення прадметных тыдняў і іншых агульнашкольных і класных мерапрыемстваў на працягу года  

Гаўрылава І.Я.

3. Афармленне ў кабінетах  кніжных выстаў на вывучаемую тэму на працягу года Гаўрылава І.Я.
4. Выпуск спісаў літаратуры і памяткаў для настаўнікаў-прадметнікаў і класных кіраўнікоў на працягу года Гаўрылава І.Я.
5. Своечасова інфарміраваць настаўнікаў  аб навінках літаратуры на працягу года Гаўрылава І.Я.
Суправаджэнне вучэбна-выхаваўчага працэса

інфармацыйным забеспячэннем навучэнцаў

1.

Перарэгістрацыя навучэнцаў

ІІІ-ХІ

01.09 – 30.10 Гаўрылава І.Я.
2. Абслугоўванне навучэнцаў на абанеменце ІІ-ХІ на працягу года Гаўрылава І.Я.
3.

Запіс чытачоў у бібліятэку

ІІ Верасень,
кастрычнік
Гаўрылава І.Я.
4. Маніторынг наведванне бібліятэкі навучэнцамі школы ІІ-VІІІ снежань, красавік Гаўрылава І.Я.
5. Прагляд чытальных  фармуляраў з мэтай выяўлення даўжнікоў ІІ-ХІ лістапад, красавік Гаўрылава І.Я.
6. Індывідуальныя гутаркі з чытачамі з мэтай рэкамендацый кніг і перыядычных выданняў з улікам узроставай катэгорыі навучэнцаў І-ХІ на працягу года  

Гаўрылава І.Я.

Інфармацыйнае абслугоўванне бацькоў
1. Пазнаеміць  з правіламі карыстання школьнай бібліятэкай, правамі і абавязкамі чытачоў і Палажэннем аб бібліятэцы агульнаадукацыйнай школы ў РБ верасень  

Гаўрылава І.Я.

2. Праводзіць работу з бацькамі па прывіццю дзяцей да чытання і ўкараняць у практыку сямейнае чытання дзецям кніг на працягу года  

Гаўрылава І.Я.

3. Своечасова інфарміраваць бацькоў аб навінках літаратуры на школьным сайце на працягу года Гаўрылава І.Я.
4. Інфармацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў на працягу года Гаўрылава І.Я.

 Інфармацыйна-бібліяграфічная  работа

 

Мерапрыемствы, выставы, тэматычныя паліцы Кл. Тэрмін Адказны
1 верасня – Дзень ведаў.

Інфармацыйнае забеспячэнне ўрокаў, класных гадзін

 

ІІ-ХІ

 

01.09

Гаўрылава І.Я.
Тыдзень беларускага пісьменства.

Кніжная выстава «Дзень беларускага пісьменства і друку»

V-VІІІ 01.09-04.09 Гаўрылава І.Я.
Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь

Віртуальная экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі

 

ІІ-VІ

 

15.09

Гаўрылава І.Я.
Міжнародны дзень сталых людзей. Інфармацыйнае забеспячэнне ўрокаў, класных гадзін, мерапрыемстваў  

V-ХІ

29.09-

03.10

Гаўрылава І.Я.
85 год з дня нараджэння Ніла Гілевіча

Выстава “Край мой беларускі, край!”

ІХ-ХІ 30.09 Гаўрылава І.Я.
Дзень настаўніка

Гульня «Если  был бы я учитель…»

“Посвящение в читатели”

 

І-ІV

ІІ

 

01.10

 

Гаўрылава І.Я.

Дзень маці ў Беларусі

Інфармацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў.

Кніжная выстава “Мама, мамачка, мамуля…”

 

І-ХІ

 

 

14.10

 

Гаўрылава І.Я.

Міжнародны дзень школьных бібліятэк

Апытванне “За што я люблю (не люблю) школьную  бібліятэку?”

 

V-VІІІ

 

24.10

Гаўрылава І.Я.
Міжнародны Дзень адказа ад курэння

Интерактивное занятие «Курить или не курить»

 

ІХ-ХІ

 

18.11

Гаўрылава І.Я.
195 год з дня нараджэння Ф.Дастаеўскага

Кніжная выстава

V-ХІ

 

26.11 Гаўрылава І.Я.
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

-Гутарка “ВИЧ –избирательный убийца ”

Выстава «Правда о СПИДе»

 

ІІ-V

VІ-ХІ

 

01.12-03.12

 

Гаўрылава І.Я.

125 год з дня нараджэння М.Багдановіча

Выстава “Творчасць Максіма Багдановіча – гэта музыка”

 

V-ХІ

 

12.12

Гаўрылава І.Я.
Дзень праў чалавека

Знаемства з дзіцячым прававым сайтам: mir.pravo.by

ІІ-

VІІІ

 

10.12

Гаўрылава І.Я.
195 год з дня нараджэння М.Някрасава

Выстава “Есть женщины в русских селеньях”

 

V-ХІ

 

22.12

Гаўрылава І.Я.
Нараджэнне Хрыстова.

Інфармацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў.

Кніжная выставы «Ідзе Каляда калядуючы»

 

ІІ-ХІ

23.12.-11.01 Гаўрылава І.Я.
Навагодні калейдаскоп «Новогодняя сказка»

— Выстава «Как мир встречает Новый год»

І-VІІ 24.12 Гаўрылава І.Я.
Мир профессий

— РТ – уверенный старт к успеху на ЦТ

Выстава “Определяясь с профессия”

 

ІХ-

ХІ

 

20.01

 

Гаўрылава І.Я.

Школа сустрае сяброў

Музейная сустрэча «Они учились в нашей школе”

Коллаж “Школьные годы чудесные”

 

ІІ-ХІ

 

05.02

 

Гаўрылава І.Я.

Сусветны дзень закаханых

Дзень святога Валянціна

Інфармацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў

 

V-

ХІ

 

14.02

 

Гаўрылава І.Я.

Міжнародны дзень роднай мовы

Выстава “Далучыся да роднай мовы”

Паэтычная гасцеўня  “О, Беларусь, мая шыпшына!”

 

ІІ-ХІ

ІХ-ХІ

 

18.02

 

Гаўрылава І.Я.

Міжнародны жаночы дзень

Інфармацыйнае забеспячэнне мерапрыемстваў

— Партрэт матулі

— Агляд літаратуры “Сонца Вам і кветак, дарагія матулі”

 

ІІ-ХІ

 

 

07.03

 

Гаўрылава І.Я.

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Тэматычная полка «Наш герб і сцяг – гэта сімвалы свабоды”

ІІ-

ХІ

 

15.03

 

Гаўрылава І.Я.

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі (па асобнаму плану). ІІ-

ХІ

28.03-04.04 Гаўрылава І.Я.
Дзень гумару.

Гульня-конкурс “Первоапрельская юморина”

 

І- VІ

 

01.04

 

Гаўрылава І.Я.

Сусветны Дзень Здароўя

— Гульня-віктарына «Овощи и фрукты – кладовая витаминов»

Пазнавальная гульня «Цветик-семицветик»

 

І-ІV

 

І- ІІ

 

07.04

 

Гаўрылава І.Я.

Дзень Чарнобыльскай трагедыі

Выстава “Чорная быль”

 

І-ХІ

 

26.04

Гаўрылава І.Я.
Вахта памяці

Кніжная выстава “Тых незабыўных дзен мы памяць зберажом”

 

І-ХІ

 

05.05

 

Гаўрылава І.Я.

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйнае забеспячэнне класных гадзін

 

ІІ-ХІ

 

06.05

Гаўрылава І.Я.
Міжнародны дзень сям’і

Гутарка “Давайце чытаць разам”

“Сямейнае чытанне”

ІІ-VІ 13.05 Гаўрылава І.Я.
Вядзенне справачна-бібліяграфічнага апарата

 

1. Прадоўжыць работу над алфавітным і сістэматычным каталагамі па меры паступлення  

Гаўрылава І.Я.

2. Рэдакцыя каталагаў на працягу года  

Гаўрылава І.Я.

3. Прадоўжыць работу над электронным каталагам на працягу года Гаўрылава І.Я.
Работа с бібліятэчным фондам
1. Вывучэнне складу фонда і яго аналіз выкарыстання чэрвень Гаўрылава І.Я.
2. Фарміраванне фонда ІБЦ традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі сродкамі інфармацыі на працягу года Гаўрылава І.Я.
3. Камплектаванне фонда (у тым ліку перыядычныя выданні)  сістэматычна Гаўрылава І.Я.
4. Афармленне падпіскі на перыядычныя выданні Верасень, снежань, сакавік Гаўрылава І.Я.
5. Прыём літаратуры. Апрацоўка  новых паступленняў. Рэгістрацыя. па меры паступлення Гаўрылава І.Я.
6. Улік кніжнага фонда мастацкай і  метадычнай літаратуры па меры паступлення Гаўрылава І.Я.
7. Прыём і афармленне кніг, якія падарылі чытачы па меры паступлення Гаўрылава І.Я.
8. Работа па беражлівасці  фонда літаратуры сістэматычна Гаўрылава І.Я.

Работа с вучэбным фондам

1. Складанне бланка-заказа на падручнікі май Гаўрылава І.Я.
2. Прыем і тэхнічная апрацоўка атрыманых падручнікаў

Улік падручнікаў у праграме бібліеграф

па меры паступлення Гаўрылава І.Я.
3. Дыягностыка узроўня забяспечанасці падручнікамі жнівень, верасень Гаўрылава І.Я.
4. Прыём і выдача падручнікаў у  класы на працягу года Гаўрылава І.Я.
5. Індывідуальнае інфармаванне настаўнікаў і навучэнцаў аб новых паступленнях літаратуры на працягу года Гаўрылава І.Я.
6. Спісанне аднаразовых падручнікаў і падручнікаў, якія не праходзяць па зборніку нарматыўных дакументаў на працягу года Гаўрылава І.Я.
7. Работа па захаванасці  кніжнага фонда падручнікаў:

—         улік падручнікаў

—         работа з актывам бібліятэкі

—         правядзенне гутарак і рэйдаў у классах

—         улік перададзеных у іншыя школы  горада і раена

на працягу года

сістэматычна

Гаўрылава І.Я.
Узаемадзеянне з бібліятэкамі горада
1. Праводзіць экскурсіі ў дзіцячую  бібліятэку на працягу года Гаўрылава І.Я
2. Праводзіць сумесныя выхаваўчыя мерапрыемствы з дзіцячай і цэнтральнай  бібліятэкамі горада на працягу года Гаўрылава І.Я
 

Павышэнне кваліфікацыі

1. Прымаць актыўны ўдзел ў правядзенні метадычных аб’яднанняў па плану Гаўрылава І.Я.
2. Наведаваць бібліятэку РУМК з мэтай азнаямлення з метадычнай літаратурай сістэматычна Гаўрылава І.Я.
3. Выпісываць метадычны часопіс “Бібліятэка прапануе”, “Бібліятэчны свет” штогод Гаўрылава І.Я.
 

Рэклама інфармацыйна-біблітэчнага цэнтра

1. Своечасова інфармаваць чытачоў аб надыходзячых мерапрыемствах на працягу года Гаўрылава І.Я.
2. Інфармаваць чытачоў (педагогаў, навучэнцаў) аб  рабоце бібліятэкі за мінулы год на педсаветах, лінейках  

Гаўрылава І.Я.

3.

 

Правядзенне экскурсій у бібліятэку верасень, І кл. Гаўрылава І.Я.
4. Рэклама: на перапынку, на классных гадзінах, бацькоўскіх сходах Па меры неабходнасці Гаўрылава І.Я.
5. Стэнд “Школьная бібліятэка інфармуе” сістэматычна Гаўрылава І.Я.
 

Адміністацыйна-гаспадарчая работа

1. Цякучы рамонт і падрыхтоўка да новага навучальнага года ліпень, жнівень Гаўрылава І.Я.
2. Зверка дакументацыі з бухгалтэрыяй 1 раз у год Гаўрылава І.Я.
3.

 

Правядзенне санітарных дзен

 

першая пятніца  месяца Гаўрылава І.Я.

 

"> ,next:openstat};(function(d,t){var j=d.createElement(t);j.async=true;j.type="text/javascript";j.src="//openstat.net/cnt.js";var s=d.getElementsByTagName(t)[0];s.parentNode.insertBefore(j,s)})(document,"script")