21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У нашай школе суботні дзень быў прысвечаны беларускай роднай мове: “Мова – душа народа”. На завочным падарожжы «У сялянскай хаце» вучні пачатковых класаў даведаліся пра побыт беларускага сялянства.
Вучні сярэдняга узросту прымалі удзел у гульнявой праграме “Хто жадае стаць выдатнікам”. Свой узровень валодання беларускай мовай змаглі паказаць старшакласнікі пры наведванні паэтычнай гасцёўні “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”.