«

»

Распечатать Запись

Аляксандр Анісімавіч Дзяруга

Дзяруга Аляксандр Анісімавіч

Беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960).

Нарадзіўся 10 (23).08.1901 года у Мінску.

004Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Скончыў беларускія педагагічныя курсы ў Вільні ў 1922 г.

Разам з Р.Р. Шырмай і Г.І. Цітовічам запісваў у беларускіх вёсках народныя спевы і  мелодыі. У 1937 годзе пераехаў у Смаргонь. З 1947 г. працаваў загадчыкам раённага Дому культуры, кіраваў харавым кружком, з 1948 г. мастацкі кіраўнік Дома культуры.

У 1948-1973 гг. арганізатар і кіраўнік Смаргонскага народнага цымбальнага аркестра, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканаўчага майстэрства. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускіх народных песень «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору ( «У Марцінава Садзе», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»). Быў аўтарам шматлікіх артыкулаў, якія друкаваліся ў раённай газеце «Светлы шлях».

Ганаровы грамадзянін Смаргоні (1993). Памёр 25.05.1979 г. Пахаваны ў Смаргоні.

  Па матэр’ялам  кнігі “Памяць”

 Гостилович, Т. Звенят цимбалы/ Т. Гостилович // Гродзенская праўда.- 2007.- 25 кастр.- № 126.- С. 4

Дяруга Аляксандр Анісімавіч// Памяць: Гіст.- дакум. хроніка Смаргонскага раёна.- Мн.: БелЭн, 2004.- С.558-559

Дяруга Аляксандр Анісімавіч//Культура Беларусі: энцыклапедыя ў 3 т.- Т. 3. — Мн.: Бел. энцыкл. імя П. Броўкі, 2012.- С. 439

Клемянок, А. Смаргонскі Макаранка/А. Клемянок // Светлы шлях.- 2006.- 11 жн.- №64.- С. 1

Куксо, У. Дарагі мой чалавек/ У.  Куксо // Светлы шлях.- 1998.- 26 вер.- №75.- С. 2

Новицкая, Л. В копилку культуры/ Л. Новицкая //Рэспубліка.- 2007.- 28 лют.- № 24.- С. 3

Смаргонскі народны цымбальны аркестр//Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5 т.- Т. 5.- Мн.: Бел.Сэ., 1987.- С. 81

Церабун, Ю. Аляксандр Дзяруга – Макаранка на Смаргоні / Ю. Церабун // Рэгіянальная газета.- 2000.- 15 вер.- С. 4

Церабун, Ю. Мелодыя добрага сэрца/ Ю. Церабун // Светлы шлях.- 2004.- 24 сакавіка.- С. 3.

Цітовіч, Г.І. Дяруга Аляксандр Анісімавіч / Г.І. Цітовіч //Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5 т.- Т. 2.- Мн.: Бел.Сэ., 1985.- С. 332

"> ,next:openstat};(function(d,t){var j=d.createElement(t);j.async=true;j.type="text/javascript";j.src="//openstat.net/cnt.js";var s=d.getElementsByTagName(t)[0];s.parentNode.insertBefore(j,s)})(document,"script")