«

»

Распечатать Запись

Аляксандр Іваноў

Іваноў Аляксандр Віктаравіч

005«Усе законы кампазіцыі жывапісу я перанёс у музыку, якую пачаў пісаць у 1995 годзе. Я яе не іграю, я яе малюю».

Мастак, музыкант. Член Беларускага саюза мастакоў (2004).

Нарадзіўся 01.06.1956 г. у в. Разначынаўка Астраханскай вобласці. Скончыў Астраханскае мастацкае вучылішча (1976), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1985). У 1985-88 гг. працаваў у бюро тэхнічнай эстэтыкі Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання, у 1988-90гг. у Гродзенскіх мастацкіх майстэрнях. Прымаў удзел у афармленні Дамоў культуры ў в. Вішнева і в. Суцькава, жывёлагадоўчых комплексаў у в. Асінаўка і в. Залессе, залы кафэ «Купалінка» у Смаргоні.

 У 1990 годзе галоўны мастак Рэспубліканскага святкавання, прымеркаванага да 150-годдзя Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны. У тым жа 1990 годзе атрымаў цяжкую спартыўную траўму і стаў інвалідам 1-й групы. Пры падтрымцы жонкі, Аляксандр Віктаравіч вярнуўся да заняткаў жывапісам і музыкай.

 З 1993 г. удзельнік раённых, рэспубліканскіх, міжнародных мастацкіх выстаў, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу творчасці інвалідаў (Мінск, 1995,1997), удзельнік Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў (Масква, 1998), выставы Міжнароднага фонду «Філантроп» (2002) у Траццякоўскай галерэі, дзе экспанаваліся яго дзесяць работ.

 Мастак працуе ў жанры пейзажу, ім напісана больш за 600 твораў. Яго творы захоўваюцца ў фондах Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і ў прыватных калекцыях аматараў жывапісу. А. Іваноў займаецца і музыкай: спявае, піша санаты, полькі, вальсы, аркестравыя п’есы, робіць аранжыроўкі. Жыве ў г. Смаргонь.

 З кнігі “Памяць” і па матэр’ялам Страшынскай А. і Валынец Н.

Волынец, Н. Два крыла одной любви/ Н. Волынец // Гродзенская праўда.- 2009.-18 лют.- №19.- С.8

Замалёўкі з выставы// Светлы шлях.- 2001.- 31 мая.- С. 3

Зенина, Т. Достучаться до небес/ Т. Зенина // Советская Белоруссия.- 2005.- 10 нояб.- №217.- С. 6

Іваноў Аляксандр Віктаравіч// Памяць: Гіст.- дакум. хроніка Смаргонскага раёна.- Мн.: БелЭн, 2004.- С.560

Страшынская, А. Майстар і … Ларыса / А. Страшынская // Светлы шлях.- 2001.- 26 ліп.- №82.- С. 1

Страшынская, А. Мастак года / А. Страшынская // Светлы шлях.- 2005.- 30 снеж.- №№198-200.- С. 3

Страшынская, А. Нерукатрорнае багацце/ А. Страшынская // Светлы шлях.- 2006.- 15 вер.- №74.- С. 3

Хилимон, А. Целую тебя за веру в наше «МЫ» / А. Хилимон //Комсомольская правда.- 2002.- 15 февр.- С.14

Янушкевіч, Ю. Краявіды яго душы / Ю. Янушкевіч // Светлы шлях.- 2001.- 3мая.- №48.- С. 1

 

"> ,next:openstat};(function(d,t){var j=d.createElement(t);j.async=true;j.type="text/javascript";j.src="//openstat.net/cnt.js";var s=d.getElementsByTagName(t)[0];s.parentNode.insertBefore(j,s)})(document,"script")