«

»

Распечатать Запись

Пацэвіч (Дзямідаў) Дзяніс

Пацэвіч (Дзямідаў) Дзяніс

014Нарадзіўся  01.06.1983 ў Смаргоні. Працаваў ў Мінску ў праслаўленым ансамблі «Песняры». У красавіку 2012 года гэты калектыў заключыў з ім кантракт.

Дзяніс скончыў школу мастацтваў у Смаргоні па класе баяна, але вакалам не займаўся. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і абласных конкурсах, але зусім не ў музычных, а ў спаборніцтвах па баявым майстэрстве ушу.

Пачалося ўсё з прызыву на тэрміновую ваенную службаў, дзе Дзяніс паўтара гады праслужыў у ваенным духавым аркестры, іграя на трубе.

Пасля войска вучыўся пры Маладзечанскім Палацы культуры, удзельнічаў у розных конкурсах, канцэртах. Шмат чым абавязаны свайму першаму настаўніку Пятру Туронку. Але цалкам прысвяціў сябе музыцы ў 24 гады, калі ўсвядоміў, што гэта — яго прызванне. Завочна скончыў Санкт-Пецярбургскі універсітэт культуры па спецыяльнасці «Эстрадна-джазавае спевы».

Быў салістам народнай эстраднай студыі «Міраж» Смаргонскага раённага Дома культуры, не раз перамагаў у конкурсах. У 2008 годзе выйшаў на сцэну міжрэгіянальнага конкурсу «Адна зямля» і заняў другое месца. Праз год атрымаў Гран-пры гэтага спеўнага конкурсу. Станавіўся пераможцам абласнога конкурсу «Вечная вясна». У 2010-м заняў першае месца на конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні ў горадзе Веліж Смаленскай вобласці. У 2011 годзе стаў другім на рэспубліканскім фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне.

На маладога артыста звярнулі ўвагу на рэспубліканскім песенным конкурсе «Шаную цябе, Беларусь» (2011г.), У якім Дзяніс заняў першае месца і атрымаў запрашэнне на праслухоўванне ў ансамбль «Песняры», дзе і пачаў працаваць з красавіка 2012-га па кантракце.

Денис4У ВІА «Песняры (БДА)» Дзяніс прапрацаваў 2 гады з 2012 (28 гадоў) па 2014 г.

Спіс песень, у якіх музыкант — саліст:

Берага тваіх вачэй

Дзе ты зорка траўня …

Абдыму цябе

Раскажы

З нядаўняга часу ўраджэнец Смаргоншчыны Дзяніс Дзямідаў (больш вядомы землякам як Пацэвіч) распачаў сольную кар’еру. Першыя самастойныя крокі на эстрадзе – гэта пошукі сябе, свайго сцэнічнага іміджу, а не славы і грошай. Таму часта спявак выступае на дабрачынных канцэртах. Вось і вясной у Ашмянах разам з мясцовымі выканаўцамі Валерам Готка і Іванам Валадзько збіралі сродкі для лячэння хворага дзіцяці.

Дзяніса ведаюць як пераможцу і лаўрэата шматлікіх конкурсаў і фестываляў, а яшчэ як экс-саліста легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”. Уладальнік моцнага і адначасова пяшчотнага галасавога тэмбру, Дзяніс кожным сваім выступленнем зачароўвае слухачоў, а яго станоўчая пазітыўная энергетыка бадзёрыць і радуе душу. Спалучэнне гэтых двух галоўных складнікаў стварыла падмурак для фарміравання вобраза вельмі індывідуальнага. Хаця ў рэпертуары спевака пакуль большасць твораў іншых, даволі вядомых аўтараў і выканаўцаў, па прызнанні спевака, гледачы з імпэтам рэагуюць і на творы, якія ён піша сам, прычым і словы, і музыку. Многія песні зала пачынае падпяваць ужо на прыпеве.

Свой музычны стыль Дзяніс Дзямідаў называе “СтасМіхайлаўска-Кіркораўскі ў манеры Аляксандра Сярова”. Але яго творчая індывідуальнасць настойліва прабіваецца праз напластаванні чужых рыс, яму не ўласцівых. У гэтым зарука яго будучага поспеху, на які разлічвае і сам артыст, і ўсе прыхільнікі яго таленту. Песні ў выкананні Дзяніса гучаць на Першым нацыянальным радыёканале. У наш час даволі складана некага здзівіць выканальніцкім майстэрствам, таму на першы план выходзіць уменне зачапіць слухача за жывое, усталяваць з публікай кантакт на энергетычным узроўні і ўтрымліваць, сілкаваць гэты своеасаблівы медыя-мост на працягу ўсяго канцэрта. Прычым, проста канцэрт па традыцыйных акадэмічных канонах мала каго зацікавіць. Большасці патрэбна або шоу, або яркая і пажадана аптымістычная імпрэза. Маючы на сваім рахунку Гран-пры міжрэгіянальнага конкурсу “Адна зямля”, дыпломы першай ступені Гродзенскага конкурсу “І вечная вясна”, рэгіянальнага конкурсу ў Смаленску, званне лаўрэата Маладзечанскага фэсту нацыянальнай паэзіі і песні і тры гады гастралявання ў складзе “Песняроў”, Дзяніс адчуў патрэбу і ўстойлівае жаданне далейшага ўласнага развіцця і персанальнага прафесійнага росту. Ён распачаў сольную кар’еру. Але, як вядома, аднаму прабівацца на вялікую сцэну — справа даволі складаная. Аднак яго падтрымалі і натхняюць на творчасць вопытныя ў свеце эстрады людзі.

У асобе Сяргея Сухамліна – “адкрывальніка” Б’янкі і колішняга прадзюсара “зоркі” Еўрабачання Паліны Смолавай –  знайшоў Дзяніс і паплечніка, і сябра. Сяргей Сухамлін – аўтар шырока раскручанага шлягера “Девушки бывают разные», а таксама двух альбомаў песень, напісаных для Віктара Каліны.

У канцэртнай праграме ў выкананні Дзяніса Дзямідава прагучаць песні, якія ўвайшлі ў нядаўна выдадзеную першую аўтарскую кружэлку.

"> ,next:openstat};(function(d,t){var j=d.createElement(t);j.async=true;j.type="text/javascript";j.src="//openstat.net/cnt.js";var s=d.getElementsByTagName(t)[0];s.parentNode.insertBefore(j,s)})(document,"script")