Конева Яна
Яна Конева скончыла СШ № 2 ў г. Смаргоні і музычную школу па класе скрыпкі. Займалася таксама дзюдо і стала кандыдатам у майстры спорту.
Пасля школы паступіла ў чыгуначны каледж і пасля яго заканчэння год адпрацавала правадніцай. Але вырашыла змяніць род дзейнасці — пайшла ў міліцыю.
Добрае здароўе і моцны дух дазволілі ёй працаваць у галоўным упраўленні ўнутраных спраў. Адначасова Яна вучыцца далей: яна паступіла ў БНТУ, каб атрымаць прафесію мэнэджара — эканаміста. А яшчэ ў яе падрастае дачка Бажэна.
Знаходзячыся ў адпачынку па догляду за малечай, яна запісалася на курсы тэлевядучых. На занятках у вядомых персон беларускага тэлебачання спасцігала сакрэты тэхнікі прамовы, акцёрскага майстэрства і самапрэзентацыі, вучылася не баяцца камеры. Яна сур’ёзна падумвала аб працы на тэлебачанні. Ёй нават прапаноўвалі працу — і на БТ, і на СТБ.
А яшчэ яна спявала. Ужо некалькі гадоў Яна — салістка вакальнай студыі «Міраж», якая працуе пры Смаргонскім РДК, выступала на розных гарадскіх і раённых святах.
Двойчы ўдзельнічала ў кастынгу тэлепраекта СТБ «Спяваючыя горада», як вакалістка ад Смаргоні. Двойчы яе хваляць журы, а перамогу прысуджае іншаму ўдзельніку. Але, як вядома, усё, што ні робіцца, усё да лепшага.
У верасні 2013 года Яна прыйшла на кастынг праекта АНТ «Акадэмія талентаў — 3» і … неўзабаве стала паўфіналістка праекта. Калі б яе ўзялі ў «Спяваючыя горада», верагоднасць патрапіць у падобны праект на АНТ была б нулёвай (ў каналаў вядома ж канкурэнцыя!).