«

»

Распечатать Запись

Юныя даследчыкі нашай школы

31 кастрычніка 2017 года адбыўся ІХ абласны конкурс (канференцыя) работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбных прадметах «Хрустальная альфа”.

Юныя даследчыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Смаргоні” прадстаўлялі свае работы ў дзвюх секцыях “Беларуская мова” і “Гісторыя”.

001Рогач Алеся, вучаніца Х класа разам з настаўнікам гісторыі Вольгай Анатольеўнай Белячыц працавалі над тэмай “Вадзяны млын – адраджэнне мінулага”. Мэта работы: вывучэнне помнікаў гісторыі Смаргонскага раёна на прыкладзе вадзяных млыноў. У працэсе даследавання вывучаліся архіўныя матэрыялы, манаграфіі па інвентарыі ХVІІ-ХVІІІ стагоддзяў з мэтай выяўлення малавядомых і цікавых фактаў аб вадзяных млынах. У выніку працы было высветлена, што менавіта ў Смаргонскім раёне ў в. Жодзішкі знаходзіцца адзіны дзеючы на Беларусі млын. Дадзеная работа была адзначана Дыпломам ІІ ступені.

Без-имени-1Кімбар Валерыя, вучаніца ХІ класа пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Марыны Мікалаеўны Царык працавалі над тэмай “Змяненні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы”. Асноўнай мэтай  даследавання з’яўлялася выяўленне змяненняў слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы пры параўнанні выданняў “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы” 1999 года і 2016 года. У межах даследчай працы праводзіўся параўнальны аналіз “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы” 1999 года і 2016 года. Былі выяўлены словы, якія папоўнілі слоўнікавы склад слоўніка, а таксама словы, якія не ўключаны ў яго рэестр. Былі адзначаны змяненні ў стылістычнай характарыстыцы слова, змяненні ў тэрміналагічных і фразеалагічных спалучэннях. У выніку працы  прыйшлі да высновы, што лексічны склад мовы адразу рэагуе на змяненні ў жыцці грамадства і гэтыя змяненні таксама адлюстроўваюцца ў слоўніку. А веданне змяненняў слоўнікавага складу карысна для ўсіх носьбітаў беларускай мовы. Работа  “Змяненні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы” была адзначана Дыпломам ІІІ ступені ІХ абласнога конкурсу (канференцыі) работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбных прадметах «Хрустальная альфа”.

Мы ўпэўнены, што поспех прыходзіць да тых, хто спрабуе знаходзіць новае ў звычайным.

 

"> ,next:openstat};(function(d,t){var j=d.createElement(t);j.async=true;j.type="text/javascript";j.src="//openstat.net/cnt.js";var s=d.getElementsByTagName(t)[0];s.parentNode.insertBefore(j,s)})(document,"script")